Пракурорам Мінскай вобласці распачата справа ў дачыненні да былога дырэктара КСУП «Племптушкарэпрадуктар «Праўда», дэпутата Гаранскага сельскага савета дэпутатаў Мінскага раёна 26 склікання па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Аляксандр Бяліцкі, былы дырэктар падазраецца ў тым, што ў жніўні 2011 года, дзйнічаючы насуперак інтарэсам службы, злоўжваючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай і асабістай зацікаўленасці, імкнучыся пазбегнуць неспряльных наступстваў па працы ў сувязі з невыкананнем даведзенага да прадпрыемства задання па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур, а таксама імкнучыся заняць першае месца сярод сельгаспрадпрыемстваў у спаборніцтве і атрымаць належную за гэта прэмію, даў указанне галоўнаму аграному прадпрыемства ўнесці заведама непраўдзівыя звесткі ў афіцыйныя дакументы аб зборы збожжа, а таксама даў указанне падначаленаму яму брыгадзіру кармаскладу аб унясенні заведама непраўдзівых звестак аб прыняцці і апрыходаванні на склад збожжа, якое было прыпісана і фактычна туды не паступала.

У выніку гэтых дзеянняў работнікамі прадпрыемства былі ўнесены заведама непраўдзівыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, якія адлюстроўваюць колькасць сабранага збожжа, а менавіта было прыпісана 1.160 тон збожжа. У выніку злоўжывання дырэктарам сваімі службовымі паўнамоцтвамі пры складанні заведама непраўдзівых дакументаў была залішне налічана і выплачана заработная плата вадзіцелям і механізатарам, аператарам сушыльных комплексаў, выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, выплачаны падаходны падатак і спісаны гаруча-змазачныя матэрыялы на агульную суму больш чым 46 млн. рублёў, чым прадпрыемству прычынены ўрон у асабліва буйным памеры.

Крымінальная справа накіравана для вытворчасці папярэдняга расследавання ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?