Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе прайграла ў гасцях камандзе Манака ў матчы першага круга другой групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

1 лютага Дзмітрый Жырмонт (285-е месца ў адзіночным рэйтынгу АТП) саступіў Бенжамену Байрэ (571) — 7:6 (8:6), 1:6, 3:6, 3:6, а Уладзімір Ігнацік (142) перамог Жана-Рэне Лінара (без рэйтынгу) — 6:4, 6:4, 6:0.

2 лютага ў парнай сустрэчы Максім Мірны (6-е месца ў парным рэйтынгу) і Андрэй Васілеўскі (293) былі слабейшыя за Байрэ (619) і Гіёма Куяра (945) — 6:7 (3:7), 6:4, 6:4, 6:7 (5:7), 2:6.

3 лютага Ігнацік прайграў Байрэ — 3:6, 6:3, 6:7 (9:11), 4:6. Агульны лік стаў 3:1 на карысць гаспадароў. Апошні матч (Жырмонт з Лінарам) ужо не мае турнірнага значэння.

5—7 красавіка Беларусь згуляе з Тунісам у матчы за права застацца ў другой групе ЕАЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?