Дасьледчык Леанід Маракоў працягвае публікацыі, прысьвечаныя рэпрэсіям 1930‑х. Сьледам за двухтомнікам аб рэпрэсаваных праваслаўных сьвятарах выйшла кніга «Ахвяры і карнікі», над якой аўтар працаваў адзінаццаць гадоў. У ёй аўтар называе імёны расстраляных у менскай турме ў 1937—1938 гадах і прозьвішчы тых, хто забіваў і катаваў.

Выданьне дзеліцца на тры часткі. У першай частцы падаюцца зьвесткі пра пісьменьнікаў, дзеячоў культуры і грамадзтва, зьнішчаных цягам адной ночы — 29 кастрычніка 1937 г. Аўтар па каліўцы зьбіраў гэтыя зьвесткі. «Спачатку была інфармацыя ўсяго пра некалькіх чалавек, пасьля адшукваліся ўсё новыя і новыя зьвесткі і імёны. Зь якіх склаўся сьпіс большы за сто асоб», — кажа Леанід Маракоў. У некаторых разьдзелах расказваецца і пра далейшы лёс сваякоў рэпрэсаваных.

Другая частка кнігі прысьвечаная падзеям «крывавага тунэлю сьмерці», калі ад жніўня 1937 г. па лістапад 1938 г. у Менскай турме НКВД былі расстраляныя тысячы чалавек. Аўтар прыводзіць імёны 6 000 ахвяраў. Прычым называе канкрэтныя дні, калі гэтыя людзі былі расстраляныя. «Фактычна я апісаў жыцьцё па гадзінах насельнікаў гэтай турмы», — кажа Маракоў. Напрыканцы кнігі ёсьць падзённы графік расстрэлаў за гэты пэрыяд.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Трэцюю частку кнігі ўпершыню склалі імёны карнікаў, якія зьдзяйсьнялі гэтыя злачынствы. «Большую частку гэтых прозьвішчаў я сабраў ад людзей, якія непасрэдна пацярпелі ад іх, хаця многія баяцца называць імёны сваіх катаў аж да сёньня. Некаторыя людзі называлі мне імёны, але з адной умовай, што яны будуць апублікаваныя толькі пасьля іх сьмерці, бо таксама баяліся. Я стрымаў слова. Працаваць з архівамі было складаней, бо па‑ранейшаму ўсё засакрэчана, але і там атрымлівалася знайсьці нейкія зьвесткі. Наколькі я ведаю, то імёны карнікаў не называліся яшчэ ні ў Расеі, ні ва Ўкраіне, таму мы першыя. Я зрабіў гэта для таго, каб людзі маглі ўбачыць чыімі рукамі зьдзяйсьняліся тыя страшныя злачынствы, каб людзі помнілі пра гэта», — кажа Маракоў.

Побач зь біяграфіямі катаў апісваюцца і злачынствы, якія яны зьдзяйсьнялі. «Некаторых сьледчых арыштанты называлі проста садыстамі. Было нярэдка, калі ў камэру, якая разьлічана на тры чалавекі, заганялі сорак. Тыя, хто туды ўжо ня мог зьмясьціцца расстрэльвалі на месцы. Нават уявіць немагчыма, што адчувае чалавек, які трапляе ў такое перапоўненае месца. Натуральна, што празь нейкі час ён вар’яцеў», — гаворыць гісторык.

Праз два тыдні з друку мусіць выйсьці новы двухтомнік Леаніда Маракова, прысьвечаны рэпрэсаваным настаўнікам. Таксама навуковец падрыхтаваў кнігу пра рэпрэсаваных мэдыкаў, але пра тэрміны яе выхаду гаварыць пакуль рана.

Кнігу «Ахвяры і карнікі» шукайце ў кнігарнях і прыватных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?