Выпадак здарыўся 3 лютага ў вёсцы Двіноса. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае курэнне дачкі88-гадовай гаспадыні дома.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца, драўляная лазня гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару агнём знішчаны дах, веранда, пашкоджаныя сцены.
Папярэдняя прычына ўзгарання — неасцярожнае курэнне
Жанчына прыехала ў госці да маці з Мінска. У прылазніку пакурыла і кінула кепска затушаны недапалак, ад яго пачалі загарацца рэчы.