• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
10.02.2013 / 09:02

Кацярына Кібальчыч: Масквой трэба ўмець карыстацца

Гэта горад магчымасцяў, як Лос-Анджэлес, расказвае беларуска-журналістка расійскага Першага канала.

Беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч пераехала ў Маскву 10 гадоў таму.

Але яна не пакідае беларускай тэматыкі: асвятляла прэзідэнцкія выбары, за што атрымала прэмію «Залатое пяро Расіі», зняла фільм «Беларуская мара» пра Плошчу-2010, а цяпер адкрыла бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова ці кава».

Нядоўгая дарога да Масквы

«Я заўсёды хацела працаваць на тэлебачанні і разумела, што ў Беларусі няма магчымасці гэта рабіць — узровень нашага ТБ вельмі нізкі.
Я вучылася на факультэце журналістыкі БДУ і на трэцім курсе ўладкавалася на АНТ. Мне было 19 гадоў, і я была наймалодшай супрацоўніцай з усіх. Вяшчанне канала пачалося з майго рэпартажа: у першым выпуску „Нашых навінаў“ пасля ўступу Аверкава я расказала пра некалькі кілаграмаў ртуці, якую вылілі ў смеццеправод аднаго з мінскіх дамоў. Цікава было б знайсці гэты рэпартаж, асабіста для сябе, але баюся, мяне да АНТ і блізка не падпусцяць.
Я папрацавала паўгода і зразумела: трэба неяк „валіць“.
Спачатку хацела ехаць у Польшчу. Я ведаю польскую мову — дзяўчынай спявала ў хоры Чырвонага касцёла і вывучыла яе падчас гастроляў. Падала на стыпендыю, але мне адмовілі. Таму я сабрала валізку, касету з рэпартажамі і паехала ў Маскву. Два з паловай гады я працавала на Трэцім канале („Масковія“), а пасля атрымала запрашэнне ад Першага канала. Цяпер сяджу з дзіцём дома, але застаюся штатным супрацоўнікам Першага».

БТ ≠ Першы канал

«Першы канал — гэта тэлебачанне, якое мае дзяржаўны погляд на падзеі. Але нельга сказаць, што гэта тое ж самае, што БТ. Да БТ яму яшчэ далёка-далёка.
Калі на канале НТВ з’явіўся скандальны фільм „Анатомія пратэсту“, журналісты байкатавалі, некаторыя нават звольніліся. Там такое пачалося! А калі б гэта кожны дзень адбывалася? Нельга сказаць, што расійскае ТБ цалкам свабоднае, але там няма такога, як у Беларусі. Там ёсць і шмат крытычных матэрыялаў. Мабыць, першых асоб дзяржавы і не надта крытыкуюць, але там няма такой „ідыліі“: усё добра, дзеці спяваюць, папса танчыць і ўсе задаволеныя. І людзі там не баяцца выказвацца.

Калі ў Беларусі абваліўся даляр, я шукала чалавека, які б расказаў мне, што яму знізілі заробак.

Медыкам тады не толькі не праіндэксавалі зарплату, але яшчэ і падрэзалі. Я скантактавалася з гомельскай педыятаркай, якая пагадзілася даць інтэрв’ю. Яна ў выніку стала атрымліваць менш за $100 і вырашыла звольніцца з клінікі.
Ёй трэба было сказаць, колькі яна зарабляла раней і колькі зарабляе цяпер. Яна думала тры дні, але муж быў супраць…
У выніку адмовілася размаўляць. Пасля я не знайшла ніводнага чалавека, хоць і шукала. У Расіі ж дзе заўгодна спытай „ці вы задаволеныя жыццём?“ — вам столькі нагавораць!»

«На мітынгі не хадзіла: беларускай „вайны“ хапае»

«Я не хадзіла на мітынгі ў Маскве, нават як журналіст.

Мне беларускай «вайны» хапае. Калі пачыналася Балотная, я была ўжо цяжарная і не рызыкавала. Але некаторыя мае калегі з Першага хадзілі.
Пасля гэтых пратэстаў пайшла хваля свабоды слова на ТБ.
Добры прыклад: нябожчык Ігар Кваша, які вёў перадачу «Чакай мяне», праз інтэрнэт заклікаў людзей ісці на мітынгі, казаў, што калі застанецеся дома, дык будзеце быдлам, а не грамадзянамі. І гэта чалавек, які працуе на галоўным афіцыёзным канале! І пасля гэтага яго не «выкінулі з канала».

Поўная дэмакратыя парве Расію на кавалкі

«У Расіі бездань сіл, бакоў і фактараў. Скажу шчыра, я не падтрымліваю рэвалюцыю ў Расіі так адназначна, як у Беларусі.
Мне здаецца, што поўная дэмакратыя парве Расію на кавалкі.
Інтэлігенцыя, якая мітынгуе, прадстаўляе свае інтарэсы, а не інтарэсы народа. Гэта насамрэч дэмакраты, лібералы, якія хацелі б жыць у еўрапейскай краіне. Але не ўсе расейцы, асабліва ў правінцыі, жадалі б гэтага.
Яны слаба разумеюць, якія змены адбудуцца ў іх жыцці. І нават мітынгоўцы не ўсе за рэвалюцыю. Яны за лібералізацыю, супраць застою.

Пасля распаду СССР расійцы расчараваліся. Усе думалі: „Скінем камуністаў і зажывём!“, але ў выніку шмат страцілі. Цяпер расійцы зарабляюць неблагія грошы, бізнэсоўцы разумеюць, што сярод тых, хто пойдзе браць Крэмль, заўсёды знойдуцца тыя, хто пойдзе браць булачную. Таму булачнік не будзе галасаваць за рэвалюцыю.

Калі кажуць пра фальсіфікацыі ў Расіі, звычайна ўзгадваюць „накрутку“ ў 10–15%. Маім словам, што ў Беларусі галасы не лічаць увогуле, а вынікі спускаюць „зверху“, не вераць нават людзі з выбаркамаў: маўляў, больш за 15% немагчыма падрабіць.
Людзі, якія параўноўваюць сітуацыю ў Расіі з Беларуссю, не ведаюць, што робіцца ў Беларусі.

Я не брала ўдзелу ў расійскіх выбарах, але калі б ведала, што ад майго голасу залежыць вынік і пайшла галасаваць, з усіх кандыдатаў абрала б Пуціна, хоць я і не ягоны фанат. У Беларусі за Лукашэнку б не галасавала. За каго заўгодна, але не за яго».

Масквой трэба ўмець карыстацца

«Жыву пад Масквой, за горадам. Масква мне не падабаецца, я не люблю яе, але гэта фантастычны горад, дзе збыліся мае мары. Туды едуць за „доўгім рублём“. Гэты горад, як Лос-Анджэлес, трэба ўмець ім карыстацца, і ён шмат чаго дасць.
Гэта горад магчымасцяў. Там цікава жыць, асабліва журналісту».

Беларускія прадукты вязём на сувеніры

«Я не ем мяса і малочных прадуктаў, схіляюся да вегетарыянства. Але беларускія тавары папулярныя ў Маскве. Калі прыйсці на рынак, то чарга будзе каля беларускага шапіка. Напэўна, гэтыя бабулькі-пакупніцы нешта разумеюць. Думаю, што насамрэч якасць лепшая, бо ў Беларусі няма свабоднай канкурэнцыі і малаказаводы атрымліваюць датацыі. Расійскія ж у „свабодным плаванні“. Беларускую згушчонку, тушонку і хлеб скрынкамі возім сябрам на сувеніры».

«Мова ці кава» ў Маскве

«Я вырашыла рабіць курсы беларускай мовы ў Маскве. Яны бясплатныя, таму за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць мяне не прыцягнуць (смяецца).
Адбыліся ўжо 4 заняткі.

14 студзеня мы ўпершыню сабраліся ў маскоўскай кавярні Starbucks. Прыйшло шмат лю-дзей — каля 40 чалавек. Я думала, што будзе нешматлюдна, але да такой колькасці не падрыхтавалася. Мы разбіліся на дзве групы і гулялі ў „Мафію“, а выкладчыкі Васіль Дранько-Майсюк і Вольга Вербіловіч былі вядоўцамі.

У асноўным прыйшлі беларусы. Яны пакінулі сваю Радзіму, і ў іх ёсць жаданне знайсці сяброў, ёсць супольныя тэмы.
Прыйшла прэс-сакратарка Чэхаўскага тэатральнага фестывалю, палітолаг Кірыла Коктыш з жонкай, студэнт Мытнай акадэміі, які хоча стварыць суполку беларусаў Масквы. Рускія пісалі пра жаданне наведаць курсы па-расейску, некаторыя на сапраўднай трасянцы: „Я дюже хочу учить мову“.
Я абяцаю людзям, што мы будзем вучыць беларускую мову весела, цікава, без падручнікаў і сшыткаў.
Пачынаем мы з размінкі, з „news cafe“. Гэта адзінае хатняе заданне: цягам тыдня трэба чытаць беларускамоўную прэсу, а на занятку пераказаць упадабаны артыкул сваімі словамі. Такім чынам мы не адрываемся ад радзімы ў Маскве і заадно вучым лексіку з розных тэмаў: ад сэксу да палітыкі. 70–80% заняткаў — моўная практыка. Будзе рубрыка „пытаннечка“, „калька з рускай“, „тыповыя памылкі“, „жывая мова“… Людзі размаўлялі, жартавалі. Пад канец я забылася, што знаходжуся ў Маскве.

З цягам часу некаторыя людзі „адваляцца“, а з астатнімі мы будзем працаваць больш сур’ёзна. Я хачу зрабіць якасны інтэлектуальны прадукт, і для мяне істотныя не толькі веды, але і эмоцыі, якія людзі атрымліваюць».

Ці будзе «Мова ці кава» ў Мінску

«Чаму я раблю гэтыя курсы? Насамрэч я хачу арганізаваць такія ж у Мінску.
Маскоўская група — гэта эксперымент. Мы будзем збіраць інфармацыю пра тое, што падабаецца людзям, а што не.

Я жыву ў Маскве, і немагчыма зрабіць курсы ў Мінску дыстанцыйна. Мы ўсё зробім па „франшызе“, як той самы „Старбакс“ „прыехаў“ з ЗША ў Маскву, так і „мову ці каву“ экспартуем у Мінск. Але гэта будзе адзін праект, над ім будзе працаваць адна каманда.

Я лічу, што беларуская мова сёння — адзінае, што можа аб’яднаць народ. Я рускамоўны чалавек, які мае намер паказаць, што на гэтыя заняткі могуць прыйсці і людзі з БРСМ, і журналісты дзяржаўных СМІ.
Мы прыйшлі вучыць мову, шукаць сяброў, прыемна правесці вечар у добрай кампаніі.

У Маскве мы занялі цэлае крыло кавярні, для нас спецыяльна зачынілі дзверы, каб народ не прабіваўся — мы ўваход усё адно заблакавалі. У Мінску, я буду дамаўляцца з кавярнямі, але яны самі павінны ў чарзе стаяць: гэта і прыбытак, і піяр. Калі ў нас, прабачце, і гэты праект спыняць, то гэта канец. Усё. Край. Вешалка».

* * *

Адкрыццё курсаў «Мова ці кава» ў Мінску адбудзецца 18 лютага, пачатак а 19:00. Далей заняткі будуць адбывацца кожны панядзелак.

Гэта будзе аналаг такога самага "вывучэння мовы ў кавярні", якое пачалося з ініцыятывы журналісткі Кацярыны Кібальчыч у Маскве.

Цікава, што ў Маскве і Мінску курсы будуць ісці адначасова: 20:00 маскоўскага часу — гэта як раз 19:00 беларускага. Такі ментальны кантакт, каб іскрыла:)

На першы занятак прыедзе Васіль Дранько-Майсюк, выкладчык аналагічных курсаў у Маскве. У Мінску выкладаць мову будуць: Алеся Літвіноўская (філолаг) і Глеб Лабадзенка (журналіст), час ад часу «Мову ці каву» будзе весці Андрусь Такіданг, музыкант гурту «Рэха».

Кавярня: «Дом Фішэра», пр.Незалежнасці 84а.

Набор у групу на старонцы facebook.com/MovaCiKava.

Запісаў Кірыла Хілько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
У Еўрасаюзе дазволілі прышчапляць ад каранавіруса дзяцей ад 5 да 11 гадоў
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх