Як паведаміўпрэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пажар у прыватным жылым драўляным доме ў вёсцы Сінкевічы здарыўся вечарам 3 лютага.

Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што дом поўнасцю ахоплены агнём, гаспадыня дома з двума яе дзецьмі і сужыцелем знаходзяцца на вуліцы.

На момант пажару жанчына была ў летняй кухні побач з домам. Дзеці і мужчына спалі ў доме.
Калі ў кухні адключылася святло, яна выйшла на вуліцу і ўбачыла, што з-пад даху дома выбіваецца полымя. Жанчына забегла ў дом, з сужыцелем яны вынеслі з пакоя дзяцей.

Хлопчык 2009 года нараджэння з апёкамі кісцей і твару (1-3-й ступені 10% цела) і дзяўчынка 2010 года нараджэння з апёкамі кісцей, твару, ступняў і сцягна (1-3-й ступені 20% цела) шпіталізаваныя брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу.

Пажар ліквідаваны за 40 хвілін. Агнём знішчаны дах дома і маёмасць унутры, пашкоджаны перакрыцце, сцены і ўнутраная апрацоўка пакояў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?