Здарэнне адбылося ў мытным пункце «Брэст-Цэнтральны». Беларуска ехала з польскага Тэрэспаля. Мытнікам яна паказала гадзіннік швецарскай фірмы «Breitling for Bentley». Але пры надглядзе ў яе ў пальчытцы выявілі яшчэ адну мадэль гэтай фірмы, значна даражэйшую. Схаваны «Bentley Barnato» ацэнены ў 8 тысяч еўра.
У выніку жанчына і гадзінніка дарагога пазбавілася, і штраф давядзецца заплаціць ад 2 да 5 млн рублёў.