У продаж у Еўропе паступіла малодшая мадэль камп’ютара Raspberry Pi, цана якога складае ўсяго $25. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце распрацоўшчыкаў прылады.

Raspberry Pi пастаўляецца без корпуса і мае выгляд платы памерам з крэдытную карту. У камп’ютары задзейнічаны 700-мегагерцавы працэсар на архітэктуры ARM, таксама ёсць падлучэнне для слухавак і слот для карт памяці.

Старэйшая мадэль Raspberry Pi паступіла ў продаж у канцы лютага 2012 года. Яна каштуе $35.

Камп’ютар працуе на базе Linux.

Малодшая (A) і старэйшая (B) мадэлі Raspberry Pi адрозніваюцца аб’ёмам аператыўнай памяці (256 мегабайт супраць 512 мегабайт) і колькасцю USB-партоў (адзін супраць двух).
Акрамя гэтага, у старэйшай мадэлі маецца раз’ём Ethernet, а малодшая спажывае на траціну менш энергіі.

Ініцыятарам праекта Raspberry Pi з’яўляецца брытанскі дабрачынны фонд Raspberry Pi Foundation.

Стваральнікі задумалі гэты камп’ютар як прыладу, прызначаную для навучання дзяцей праграмаванню.
Аднак пазней апарат было вырашана зрабіць агульнадаступным, а не абмяжоўвацца выключна пастаўкамі яго ў школы. З лютага 2012 года было рэалізавана больш за мільён падобных прылад.

Праект Raspberry Pi — далёка не першая спроба стварыць танны кампактны камп’ютар. Сярод аналагічных праектаў можна адзначыць 89-даляравую прыладу BeagleBoard на базе працэсара Texas Instruments і 60-даляравы MiniEMBWiFi на працэсары MIPS.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?