Фота з кастынга на сайце otr-online.ru. Пасля публікацыі фота ў беларускіх СМІ яно знікла з сайта Грамадскага расійскага тэлебачання 5 лютага ўдзень.
Аверкаў працуе на тэлеканале АНТ, вядзе праграмы «Нашы навіны» і «Контуры». Яму 53 гады. Ягоным голасам агучваюцца афіцыёзныя трансляцыі.
Фота Аляксандра Аверкава з кастынга вядучых з’явілася на сайце расійскага тэлеканала.
Грамадскае тэлебачанне Расіі — новы расійскі федэральны тэлеканал, які «ствараецца на прынцыпах грамадскага вяшчання». Старт тэлеканала запланаваны на 19 мая.
«Нідзе я нічога не праходзіў», — сказаў «НН» Аляксандр Аверкаў, пасля чаго сувязь перарвалася. Болей вядучы слухаўку не падымаў.
Увечары
Ён не абвяргае свайго ўдзелу, але не збіраецца сыходзіць з канала.Вядома, кастынг мае на ўвазе пошук працы, але вы ж разумееце, што праца можа быць адразу ў некалькіх месцах».
У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Аверкава медалём Францішка Скарыны.
У 2010 з паўвекавым юбілеем Аверкава Аляксандр Лукашэнка віншаваў асабіста. «Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, — цытавала Аляксандра Аверкава прэс‑служба тэлеканала АНТ. — Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі — прызнанне і велізарная адказнасць».