Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 5-6 лютага знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у Маскве пройдзе яго сустрэча з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.

Падчас перамоваў кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў дзвюх краін плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку ролю замежнапалітычных ведамстваў дзвюх краін у развіцці інтэграцыйных працэсаў, практычнае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, рэалізацыю праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2012-2013 гады.

З удзелам Макея ў беларускай амбасадзе ў Маскве будуць абмеркаваныя пытанні павышэння эфектыўнасці ўдзелу краіны ў інтэграцыйных працэсах з улікам старшынства Беларусі ў СНД, новага этапу развіцця АЭП, актывізацыі ўзаемадзеяння па рэалізацыі праграм і праектаў у рамках саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?