Грамадства1313

Сухарэнка сёньня альтэрнатывы ня бачыць. А заўтра?

Палёній прымітыўнейшы за пацукоў. Ну далі камусьці ў вока і што тут такога? Экс-старшыня КДБ пачынае адкравеньнічаць. Аналіз інтэрвію Сьцяпана Сухарэнкі.

У газэце «Народная воля» зьявіўся поўны тэкст інтэрвію Сьцяпана Сухарэнкі, якое ён даў карэспандэнтцы газэты Марыне Коктыш. Журналістка знайшла яго з 200 км ад Менску, у матчынай хаце, у вёсцы Здудзічы Сьветлагорскага раёну.

З інтэрвію С.Сухарэнка паўстае як чалавек са сваімі каштоўнасьцямі. Пра сытуацыю са зьбіцьцём Зянона Ломаця:

«Ну дали кому-то в глаз, что здесь такого?»

Таксама ён дэманструе свае прафэсіянальныя і інтэлектуальныя здольнасьці. З адказу на пытаньне пра пацукоў:

«Как бы там ни пытались выставить, что мы достаточно примитивно работали, я честно скажу: это была не подстава... Был человек, который рассказал про крысу. И он рассказал гораздо больше, чем мы показали на той пресс-конференции. Не надо ерничать по поводу дохлой крысы, подброшенной в водопровод. Конечно, проще, как Литвиненко, бросить радиоактивного полония. Но тут сразу уши торчат. А крыс набросал — и все. Так что не надо ерничать, это все было на самом деле».

Дарэчы, тутсама гучыць сукрытая пагарда да расейскіх калегаў.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

У той жа час прасьлізгнула ў інтэрвію і фраза, якую лукашэнкаўскія аналітыкі напэўна расцэняць як праяву патэнцыйнай нявернасьці:

«Я всегда был и остаюсь сторонником президента, потому что другой альтернативы ему сегодня не вижу».

А калі заўтра такая зьявіцца?

«Кто бы там чего ни делал против меня, я буду служить этому человеку, если он позовет, — працягвае С. Сухарэнка. — А если нет — жизнь все расставит так, как надо. Без работы в любом случае не останусь. Голова есть, руки есть... Но я надеюсь, что правда все-таки восторжествует и президент во всем разберется. Если кто-то что-то ищет, то они не там ищут...»

Але ці павінен кіраўнік спэцслужбы быць прыхільнікам прэзыдэнта? Ці ён павінен адстойваць дзяржаву, незалежна ад таго, хто прэзыдэнт?

Сухарэнка даказвае, што ён верны службіст. Чаму зьнялі яго і Дземянцея, ён «ня знае».

С. Сухарэнка ня страціў пачуцьця гумару:

«— И сколько дней Вы уже здесь сидите?

— Я не сижу, я отдыхаю. Хотел сразу бороду отпустить, а потом подумал и решил — не надо».

І часам какетнічаў:

«Вы вообще лучше ничего не пишите. По-разному все это могут истолковать, а мне бы не хотелось... Я пока отдыхаю, а там будет видно, что, чего и как...»

Ён прызнаецца, што ён «у прастрацыі» ад рашэньня прэзыдэнта.

Можа таму інтэрвію нагадала некаторыя ранейшыя адкравеньні экс-міністра Сівакова і міністра Навумава. «Прэзыдэнт ва ўсім разьбярэцца…», «ні разу не падвёў прэзыдэнта…», «надзейны мужык», «без работы не застануся…».

Нагадала і сыходам (ці зьездам) у сэнтымэнтальнасьць:

«...Я в последнее время частенько на кладбище заезжаю. Чтобы прийти в себя, надо туда сходить, побродить среди могил, крестов. После этого начинаешь понимать истинную цену бытия на этой земле, что все остальное — звания, должности — все это суета сует...» — сказаў С.Сухарэнка.

Слова «Беларусь» у інтэрвію не прагучала ні разу.

Каментары13

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →