Старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання абраны Васіль Панасюк, дырэктар філіяла «Мінская ЦЭЦ-4» РУП «Мінскэнерга».
На 21-й сесіі гарсавета за яго кандыдатуру прагаласавалі дэпутаты.
У маі 2010 года на ўстаноўчай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання старшынёй быў абраны Міхаіл Савановіч. Аднак у кастрычніку 2012-га яго паўнамоцтвы былі датэрмінова спыненыя ў сувязі з выбраннем у палату прадстаўнікоў. Абавязкі старшыні Мінгарсавета да гэтага часу выконвала намеснік старшыні Мінгарсавета Таццяна Каліціна.