Мінская кальцавае аўтадарога (М-9) будзе бязвыплатна перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць Мінска.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 80 ад 1 лютага 2013 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер гэты аб’ект знаходзіцца ў гаспадарчым веданні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Мінскаўтадар-Цэнтр». Яго перадача ў сталічную камунальную ўласнасць, згодна з дакументам, павінна адбыцца да 10 лютага 2013 года.

Як вызначана ў дадатку да пастановы, ацэначны кошт МКАД на 1 снежня 2012 года склаў Br819 млрд.

Таксама ў камунальную ўласнасць Мінска будзе перададзены ўчастак аўтадарогі М4 Мінск — Магілёў (з 12-га па 15,87 км) ацэначным коштам Br19,4 млрд.

Акрамя таго, пастановай нумар 80 Міністэрству фінансаў Беларусі даручана прадугледзець у гэтым годзе перадачу сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў памеры Br14,5 млрд. гарадскому бюджэту Мінска на ўтрыманне магістральных вуліц бесперапыннага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?