Пішу ў працяг тэксту Пінчука ад 6 ліпеня. Так, адбываецца татальнае руйнаваньне каштоўных мясьцін у вялікіх і малых гарадох Беларусі — у Менску, Горадні, Магілёве, цяпер, вось, і ў Пінску. Гомель таксама не застаецца ўбаку.

Адметнасьцю Гомелю заўсёды былі дрэвы. І наймацнейшы ўдар наносіцца па іх. Узяць, дзеля прыкладу, парк Фэстывальны. Гэта невялікі лапік цудам ацалелай жывой зямлі, заціснуты будынінамі. Гадоў сем таму выдзерлі дрэвы на тэрыторыі, адпаведнай па плошчы футбольнаму полю, ды паставілі невялічкую цэркаўку. Праходзіць яшчэ колькі гадоў. Невялічкую сажалку абкружваюць дарожкай з бэтонных плітак, а непадалёк ладзяць бээрэсэмаўскую дыскатэку.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Сёлета замест сажалкі ўтвораная ў зямлі вялізная круглая дзірка, вакол якой працуе тэхніка, каб зрабіць яе яшчэ глыбейшай ды шырэйшай. Побач шыльда, у якой месьцічаў перапрашаюць за часовыя нязручнасьці «ў сувязі з рэканструкцыяй сквэру».

Калі ўжо браць земляныя работы, то ў Гомелі шмат чаго можна зрабіць карыснага. Падземных пераходаў пад вуліцамі ў горадзе, які некалі быў паўмільённым, усяго два!

І яшчэ адну карысную справу можна было б зрабіць. Гомель на час пракладаньня чыгункі амаль увесь месьціўся між чыгункай і ракой. Адпаведна і вакзал быў зарыентаваны ў бок ракі. Цяпер з тыльнага боку вакзалу пражывае большая частка насельніцтва, разьмешчаная большасьць прадпрыемстваў. А едуць да вакзалу ў аб’езд, бо няма зручнага скразнога тунэлю пад чыгункай. Цэнтар гораду загрувашчваецца, і толькі цуд ды майстэрства работнікаў ДАІ не дазваляюць стварыцца аднаму суцэльнаму корку.

Скразны тунэль перашкаджае зрабіць вагонарамонтны завод. Трэба было б выняць ня так і шмат грунту ў параўнаньні з тым, што было вынята ў сквэрыку. Аднак жа камунікацыі, узгадненьні.

Вось тут мы і падыходзім да адказу на пытаньне — якім тэрыторыям ці аб’ектам пагражае «рэканструкцыя». Гэта могуць быць каштоўныя будынкі, прыродныя аб’екты, уключаныя ў гарадзкое асяродзьдзе — паркі, пусткі і г.д., а таксама і плошчы, ходнікі, проста вялікія пляцоўкі перад асобнымі пабудовамі. Для выканаўцы работ важна, каб аб’ект быў як мага менш нашпігаваны камунікацыямі (менш узгадненьняў зь іншымі арганізацыямі), меў вялікія памеры (ад гэтага залежыць узровень фінансаваньня) і да яго быў зручны транспартны доступ (самому будаўнічаму начальству даводзіцца туды езьдзіць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?