Класаў з вельмі нізкай напаўняльнасцю быць не павінна, заявіў сёння на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства адукацыі кіраўнік ведамства Сяргей Маскевіч.

Па словах міністра, у краіне налічваецца 200 устаноў з напаўняльнасцю да 25 навучэнцаў, з іх 5 — размешчаны ў гарадской мясцовасці. Акрамя таго, на пачатак навучальнага года былі адкрытыя 392 класы з 1 навучэнцам.

Нягледзячы на тое, што мясцовымі органамі ўлады праводзіцца аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі, суадносіны «настаўнік-вучань» практычна не змянілася: у 2012/2013 навучальным годзе — 8,6 навучэнца на 1 настаўніка (у 2011/2012 навучальным годзе — 8,5).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?