Час ідзе… Час, увогуле, — незвычайная зьява ў вечнасьці. Сапраўды, ён падобны да нейкай незвычайнай матэрыі.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Тут, у войску, у лесе, ён цягнецца, як сьлімак у сусьветным падарожжы. Калі глядзіш у будучыню, здаецца, твой дзень вызваленьня яшчэ далёка‑далёка (у гэты момант разумееш, што такое вечнасьць), а калі глядзіш назад, то здаецца, што прамінуў хутка, нават хутчэй, чым у кожнага з вас, бо разумееш, што ты асабліва нічога не зрабіў за гэты год.

Малюнкі ўспамінаў пераносяць цябе з карантыну і двухтыднёвай вучэбкі адразу ў гэты лес; тыя самыя штодзённыя пэйзажы (у залежнасьці ад сэзону мяняюцца толькі колеры: зь цёмна‑шэрага да жоўтага ці зялёнага); тыя ж будынкі; тыя надзвычайныя выпадкі, якія лёс прыносіць усяго толькі два на месяц, а астатні час — на роздумы, роздумы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?