Пра гэта журналісту «НН» паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта. Але гэта не выключае, што яе маглі завесці ў КДБ, ДФР ці пракуратуры.

Інфармацыя пра крымінальную справу супраць былога кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалая Корбута распаўсюдзіў «Беларускі партызан». Па інфармацыі сайта, Корбут цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. А вінавацяць яго нібыта ў парушэннях пры будаўніцтве беларускіх аб’ектаў у Сочы.

Мікалай Корбут быў вызвалены ад пасады 18 студзеня. Па афіцыйнай версіі — у сувязі з пераходам на іншую працу. Яго месца заняў Віктар Шэйман.

Глядзіце: Пяць фактаў пра Мікалая Корбута
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?