Адкрыццё кірмаша традыцыйна наведвае Лідзія Ярмошына. На фота злева направа: старшыня лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў генерал Чаргінец, старшыня ЦВК Ярмошына, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

Адкрыццё кірмаша традыцыйна наведвае Лідзія Ярмошына. На фота злева направа: старшыня лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў генерал Чаргінец, старшыня ЦВК Ярмошына, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева мусіла адбыцца сёння, у першы дзень Міжнароднай кніжнай выставы ў Мінску. На стэндзе Польскай амбасады ладзіцца прэзентацыя кніг-фіналістаўлітаратурнай прэміі імя Гедройца.

Па словах супрацоўнікаў Польскай амбасады, да іх падышлі арганізатары выставы і забаранілі прэзентаваць кнігу Някляева.
Тады прэзентацыя пачалася імправізавана, проста перад стэндам пасольства. Але ў хуткім часе да вядучага, паэта Андрэя Хадановіча, падышлі супрацоўнікі аховы і далі пяць хвілін на згортванне імпрэзы.
У дадатак на стэндзе кнігарні «Логвінаў» арганізатарамі выставы была забароненая аўтограф-сесія Уладзіміра Някляева.

* * *

У межах ХХ Міжнароднай кніжнай выставы пройдуць прэзентацыі наступных кніг, якія сёлета трапілі ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца:

7 лютага

16:00 Андрэй Федарэнка з кнігай “Ланцуг”,

17:00 Уладзімір Сцяпан з кнігай “Адна капейка”,

17:30 Алесь Пашкевіч з кнігай “Сімъ побѢдиши”.

8 лютага

16:30 Адам Глобус з кнігай “Сказы”,

17:00 Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”.

9 лютага

15:30 Сяргей Балахонаў з кнігай “Зямля пад крыламі Фенікса”,

16:00 Паліна Качаткова з кнігай “Матылі”.

На стэндзе выдавецтва “Логвінаў” маюць адбыцца аўтограф-сесіі аўтараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?