22-гадовага жыхара Мазыра, які быў затрыманы летам 2012 года па падазрэнні ў апаганенні храмаў, суд накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу са строгім наглядам. Ён прызнаны вар'ятам. Як паведамілі БелаПАН у судзе Мазырскага раёна, такая пастанова суда было вынесена па выніках разгляду крымінальнай справы ў студзені 2013 года.

Улетку 2012 вандал апаганіў дзве святыні - храм Прападобнага Сергія Раданежскага і кафедральны сабор Міхаіла Архангела.

У царкве Сергія Раданежскага, куды падазраваны залез праз акно, былі разламаныя іконы, разарваныя царкоўныя кнігі, на абразах былі надрапаныя пентаграмы. Зламыснік спрабаваў трапіць у тую ноч і ў кафедральны сабор, але яму гэта не ўдалося, ён змог толькі разбіць шыбы і пакінуць знакі на сценах сабора.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы мазыранін, які незадоўга да таго вызваліўся з калоніі, дзе ўжо адбываў пакаранне за аналагічнае злачынства.

У 2006 годзе ў Мазыры быў спалены праваслаўны храм Святога Георгія, а ў 2007-м - апаганены касцёл. Падпальшчыкі былі затрыманыя. Імі апынуліся чацвёра маладых людзей - жыхары Мазыра і Калінкавічаў. Два хлопцы былі асуджаныя на 7,5 года пазбаўлення волі, дзяўчына і адзін непаўнагадовы - да сямі гадоў кожны. Апошні, выйшаўшы на волю праз пяць гадоў, зноў здзейсніў акты вандалізму ў храмах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?