Міліцыя накрыла буйных самагоншчыкаў у вёсцы Яхімоўшчына, што ў Маладзечанскім раёне. У Яхімоўшчыне ад 1883 года быў бровар, на якім у 1906—1907 гг. памочнікам вінакура працаваў Іван Луцэвіч (Янка Купала).

Бровар (потым завод па вытворчасці спірту) ужо тры гады як нядзейсны, але традыцыі засталіся, зазначылі ў міліцыі.

«Літаральна за некалькі сотняў метраў ад завода ў хлявах на ўласных зямельных участках афіцыйна беспрацоўныя маладыя людзі паставілі выраб самагонкі на паток.
Практычна ўвесь тэхналагічны працэс вырабу сурагату нашчадкі традыцый аўтаматызавалі, а аб’ёмам вырабленага спіртнога продкі маглі толькі пазайздросціць», — паведамілі ў міліцыі.

У кожнага самагоншчыка выхад за адну «гонку» складаў больш за 100 л. Усяго супрацоўнікі УУС і Маладзечанскага РАУС выявілі і канфіскавалі больш за 2 тыс. л сурагату. «Адходы самагонаварэння выкарыстоўваліся для адкорму не аднаго дзясятка свіней, якім пасля знішчэння самагонных апаратаў прыйдзецца здавольвацца традыцыйнымі кармамі», — дадалі ў УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?