Затрыманы ў Германіі намеснік старшыні «Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі» Ігар Коктыш чакае дакументы, якія пацвердзяць яго статус палітычнага ўцекача ў Польшчы. Актывіст быў затрыманы нямецкай паліцыяй, паколькі яго прозвішча было ўнесена ў спіс інтэрпола беларускім бокам.
Гэта ўжо традыцыйная практыка беларускіх уладаў — пераслед палітычных апанентаў паводле Крымінальнага кодэкса, — кажа старшыня звязу Анатоль Міхнавец:
— Гэта здараецца таму, што шмат актывістаў апазіцыі былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, атрымалі палітычны прытулак, а ў Беларусі супраць іх былі сфабрыкаваныя справы. Беларусь выкарыстоўвае пагадненне паміж дзяржавамі аб барацьбе са злачыннасцю, каб вырашаць свае праблемы.
Ужо неаднакратна былі выпадкі затрыманняў у Польшчы: Зміцер Піменаў, Андрэй Пыжык, справа Андрэя Жукаўца, якая цягнецца, таксама Алесь Міхалевіч.Беларускія ўлады робяць крымінальнымі злачынцамі тых, хто займаецца палітыкай, інфармацыя з просьбай пра іх затрыманне рассылаецца па свеце.
Супраць Ігара Коктыша ў Беларусі ў 2001 годзе была заведзена крымінальная справа. Сам Коктыш усе абвінавачванні аспрэчвае, адзначаючы пры гэтым, што крымінальны пераслед звязаны з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У лістападзе 2009 года «Міжнародная амністыя» прызнала Ігара Коктыша вязнем сумлення.
* * *
Ігар Коктыш быў зняты з цягніка
— Ігар Коктыш пры перасячэнні
У 2001 годзе ў Беларусі супраць Ігара Коктыша была пачата крымінальная справа. Сам Коктыш усе абвінавачванні беларускага боку аспрэчваў, адзначаючы, што яго крымінальны пераслед звязаны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У лістападзе 2009 года «Міжнародная амністыя» прызнала Ігара Коктыша вязнем сумлення.