Білеты на Алімпійскія гульні — 2014, якія пройдуць у Сочы, паступяць у Беларусі ў продаж у хуткім часе. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

«У гэты момант дэлегацыя НАК Беларусі на чале з генеральным сакратаром Георгіем Катуліным знаходзіцца ў Сочы, дзе вядзе заключныя перамовы і ўзгадненне па пытаннях продажу білетаў на тэрыторыі нашай краіны», — інфармуе НАК.

За год да пачатку XXII зімовых Гульняў у Сочы аб`яўлены старт продажу білетаў на Алімпійскія гульні. Але на сайце XXII Алімпійскіх зімовых гульняў і XI Паралімпійскіх зімовых гульняў білеты могуць набыць толькі грамадзяне Расіі і замежныя грамадзяне, якія афіцыйна жывуць у краіне. У іншых краінах купіць білеты будзе магчыма выключна ў афіцыйных білетных агентаў, прызначаных Нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі адпаведных дзяржаў.

Продаж білетаў грамадзянам Рэспублікі Беларусь плануецца пачаць у хуткім часе пасля ўрэгулявання ўсіх момантаў і падпісання адпаведнай дамовы з аргкамітэтам Гульняў.
Пра дзень старту продажу будзе паведамлена на сайце www.noc.by і ў рэспубліканскіх СМІ.

Білетная праграма Гульняў 2014 года стане адной з самых маштабных у гісторыі зімовых Алімпіяд дзякуючы рэкорднай колькасці відаў спорту і новых відаў спаборніцтваў, уключаных у праграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?