«Ніякай штучнай прыватызацыі спажыўкааперацыі, пакуль я прэзідэнт, мы не дапусцім», — заявіў Лукашэнка на справаздачным сходзе сяброў «Белкаапсаюза».
Ён адзначыў, што ахвотныя прыватызаваць гэтыя аб’екты «ўжо лапы чухаюць». «Забудзьцеся — ніякай чыноўніцкай, як піша наша пятая калона, прыватызацыі як спажыўкааперацыі, так і дзяржуласнасці не будзе».
Ён адзначыў, што пытанне аб прыватызацыі спажыўкааперацыі ўздымалася яшчэ ў часы яго дэпутацтва. «Я, будучы дэпутатам, выступіў супраць, і мы выратавалі спажыўкааперацыю», — цытуе Інтэрфакс кіраўніка краіны.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што самае масавае парушэнне, якое выяўляецца пры праверцы гандлёвых аб’ектаў, — продаж няякасных тавараў, тэрмін прыдатнасці якіх ужо выйшаў. Як і раней, значная частка таваразвароту складаецца за кошт рэалізацыі хлеба, алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў і цукру.
Лукашэнка лічыць недастатковаю вытворчасць «пальцам піханых» каўбас.
«Зрабіце тысячу тон "пальцам піханых" — і атрымаеце добры эфект», — заявіў ён