У найбліжэйшыя дні кіроўцаў чакаюць складаныя дарожныя ўмовы, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра, 9 лютага на большай частцы краіны чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, дажджу. Тэмпература ад мінус 4 да плюс 6 градусаў.

10 лютага таксама прагназуюцца снегапады.

11 лютага ў сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра да мінус 10 на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца, месцамі ападкі ў выглядзе снегу.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска звяртае ўвагу ўсіх удзельнікаў дарожнага руху на гэтыя акалічнасці і нагадвае быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі падчас руху і ўлічваць такія негатыўныя ўмовы надвор'я пры планаванні і ажыццяўленні паездак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?