Лукашэнка прысвоіў чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі палкоўнікам міліцыі Аляксандру Барсукову [начальнік ГУУС Мінгарвыканкама] і Мікалаю Мельчанку [намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі];

чарговае воінскае званне генерал-маёра палкоўнікам Алегу Двігалёву [камандуючы ВПС і войскамі СПА] і Ігару Лацянкову [намеснік міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення Узброеных сіл Беларусі], чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы палкоўніку ўнутранай службы Генадзю Ласута.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?