Палітвязняў у Беларусі стала на аднаго менш.

З арыштнага дому ў Баранавічах быў адпушчаны Васіль Парфянкоў.
За кратамі застаюцца 12 палітвязняў.

Гэта людзі, якія цаной сваёй волі адмаўляюцца пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Гэта

Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікола Аўтуховіч, Аляксандр Малчанаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка.

* * *

Фігурант справы 19 снежня 2010 году Васіль Парфянкоў быў паўторна абвінавачаны ў парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду і зноў арыштаваны на тэрмін ў 6 месяцаў. Вымову хлопцу вынес суддзя Сяргей Бандарэнка, які асудзіў на 4 гады зняволення Алеся Бяляцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0