Міліцэйскія рэйды ў чарговы раз прайшлі ў бар-клубе «Каста Дзіва», а таксама ў гей-клубе «6_А».
У гей-клубе «6А» былі затрыманыя 7 чалавек. Сярод іх ёсць як ЛГБТ-актывісты, так і назіральнікі, якія спецыяльна прыехалі ў клуб, каб зафіксаваць тое, што ў апошні час у ім адбываецца.
Падчас рэйду былі затрыманыя прадстаўнікі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», і Згуртавання беларускіх студэнтаў.

Усе затрыманыя падчас рэйду ў клубе «6А», адпушчаныя і вярнуліся ў клуб пасля высвятлення асобы. Некаторыя затрыманыя адзначаюць, што ў іх адрас супрацоўнікі праваахоўных органаў нецэнзурна лаяліся.

Каардынатар праекта «Гей Альянс Беларусі» Аляксандр Палуян мяркуе, што ў Беларусі адбываецца істотны ціск на ЛГБТ-супольнасць. «Перапіс» наведвальнікаў гей-вечарынак і складанне спісаў адбываецца не ўпершыню, аднак такога маштабу не было, і гэта выклікае насцярогу, бо атрыманыя звесткі могуць быць выкарыстаны ў інтарэсах праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?