Цяпер паштоўкі, карткі для посткросінгу, маркі і канверты можна замовіць праз інтэрнэт-краму РУП «Белпошта». Індывідуальным і юрыдычным асобам прапанаваны каталог, у якім цяпер змяшваецца больш за 450 найменняў паштовай прадукцыі.

Як паведамляе сайт «Белпошты», замову можна аформіць не выходзячы з офісу ці дому. Каталог рубрыкаваны па асноўных паштовых таварах: канверты (маркіраваныя і немаркіраваныя),

паштовыя маркі (стандартныя і мастацкія), тэматычныя паштоўкі, паштовыя карткі, у тым ліку і для посткросінгу, запрашэнні

Замоўленыя тавары можна атрымаць па пошце, скарыстацца паслугамі кур’ера ці забраць замову асабіста ў офісе Інтэрнэт-крамы па адрасе г. Мінск, вул. Жукоўскага, 6/2 з 9.00 да 18.00 у буднія дні.

Дарэчы, тавары па пошце дасылаюцца пасылкамі. Індывідуальным асобам прыйдзецца аддаць за гэта 30 000 рублей, юрыдычным — 36 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?