Галоўны трэнер «Манрэаля» Мішэль Тэр’ен пасля буйнога паражэння ад прынцыповага суперніка ў НХЛ «Таронта» (0:6) заявіў, што ў адным з эпізодаў у канцоўцы сустрэчы беларускі форвард «кляновых лістоў» Міхаіл Грабоўскі ўкусіў нападніка «Манрэаля» Макса Пасіярэці.

«Я бачыў момант ўкусу, на відэа гэта відавочна. Я ўпэўнены ў тым, што ліга надасць увагу гэтаму эпізоду і прыме меры. Калі казаць у цэлым пра гульню, то мы правялі агідны матч. Будзем рабіць высновы, каб такое больш не паўтарылася», — цытуе спецыяліста Сbc.ca.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?