На чэмпіянаце свету па біятлоне сёння, 10 лютага, прайшла гонка пераследу. Золата выйграла нарвежка Тура Бергер з вынікам 28 хвілін 48,4 секунды.

Другое месца ў прадстаўнічкі Польшчы Крысціны Палкі (+18,5), украінка Алена Підгрушная, што трыумфальна ўчора выйграла спрынт, заваявала «бронзу», прайграўшы Бергер 21,5 секунды.

Беларуска Надзея Скардзіна заняла 15-е месца (+1,25,6), Дар’я Домрачава — 25-я (+2,25,6), Людміла Калінчык -- 38-я (+3,01), Анастасія Дубарэзава — 48-я (+4:20,5).

У сераду пройдзе індывідуальная гонка ў жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0