Кітайскі гулец у настольны тэніс Чжуан Цзэдун быў ключавой фігурай у «пінг-понговой дыпламатыі» паміж ЗША і Кітаем у 1970-я. Ён памёр у веку 73 гадоў.

Кітайскі спартовец быў хворы на рак.

Менавіта пасля таго як Чжуан Цзэдун падарыў амерыканскаму гульцу Глену Коўэну выяву гары Хуаншань на шоўку падчас сусветнага чэмпіянату 1971 года па настольным тэнісе, які праходзіў у Японіі, каманда ЗША была дапушчаная ў КНР на адзін тыдзень падчас Халоднай вайны.

Пасля адбыўся гістарычны візіт прэзідэнта Рычарда Ніксана ў Пекін у 1972 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?