Лад, 00.15
Гары – таленавіты мастак, і ягоныя працы вісяць у шматлікіх прыватных калекцыях. Але – ён ікогніта, які падрабляе творы старых майстроў. Аднойчы яму прапануюць напісаць карціну Рэмбранта з а 500 тысяч. Гары вырашае, што атрымаўшы грошы, пачне сумленнае жыцьцё. Але калі заказ выкананы, Гары абвінавачваюць у забойстве, якое ён не зьдзейсьняў – і ў крадзяжы каштоўнага шэдэўра (які ён сам і намаляваў).
Адзіная надзея Гары апраўдацца – дасьледчыца Рэмбранта Марыка. Але герою, які не абыякавы да жанчыны, прыйдзецца прызнавацца ў махлярстве…
Напружаная псыхалягічная драма, дзе хлусьня спараджае пагрозы дый сьплятае сеці, зь якіх заскладана вырвацца. Сумленьне і фальш, гонар і каханьне – і небясьпечныя гульні з праўдай.