Мусаві
Як паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, дочкі Мір-Хасэйна Мусаві вызваленыя пасля допыту.
***
Іранскія ўлады затрымалі дачок аднаго з лідараў апазіцыіМір-Хасэйна Мусаві, які разам са сваёй жонкай Захрой Рахнавард з 2011 года знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта ў панядзелак, 11 лютага, паведамляе Reuters са спасылкай на апазіцыйны сайт Kaleme.
Сёстры — Наргес і Захра — былі затрыманыя ў сябе дома. Куды іх адвезлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, застаецца невядомым.
Усяго ў Мусаві трое дачок. У студзені 2013 года яны зрабілі заяву, у якой скардзіліся, што ўлады забараняюць іх бацькам кантактаваць з імі цягам доўгага часу.
***
Затым ён актыўна ўдзельнічаў у вулічных пратэстах супраць фальсіфікацый падчас галасавання, па выніках якога перамог Махмуд Ахмадзінежад.Мір-Хасейн Мусаві быў прэм’ер-міністрам Ірана ў1980-х гадах. У 2009 годзе ён вырашыў вярнуцца ў палітыку і выступіў адным з апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах.
У 2011 годзе, на хвалі «арабскай вясны», Мусаві і іншы апазіцыянер, Мехдзі Карубі, спрабавалі зноў арганізаваць масавыя дэманстрацыі ў Іране. За гэта абодва яны былі «абмежаваныя ў кантактах», што фактычна азначала хатні арышт. Фармальна яны так і не былі арыштаваныя або асуджаныя.
У чэрвені 2013 года ў Іране адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. Апазіцыю ўжо абвінавацілі ў тым, што яна зноў плануе мяцеж.