Былы першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Васільеў, які абвінавачваўся ў атрыманні хабару, прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд быў сёння абвешчаны ў Мінскім абласным судзе.

Былы буйны чыноўнік абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры).

Паводле следства, Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч даляраў ЗША ў прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю чыноўніка і звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва пад Мінскам смеццеперапрацоўчага завода. Перадача грошай павінна была ажыццяўляцца двума часткамі па 250 тыс. даляраў. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару.Віну ў атрыманні хабару Васільеў у судзе не прызнаў.

Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць Васільева да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру