У іспанскі слоўнік Santillana увайшоў прыметнік inmessionante, утвораныад прозвішча футбаліста «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэля Месі,
піша іспанскае выданне El Mundo Deportivo.
Новае слова мае два значэнні: 1) стыль гульні Месі, бязмежная здольнасць да самаўдасканалення; 2) апісанне найлепшага футбаліста ўсіх часоў.
Пра тое, што для апісання гульні Месі трэба асобнае слова, сказаў галоўны трэнер зборнай Аргенціны Алехандра Сабелья. Ён заявіў пра гэта ў кастрычніку 2012 пасля матчу з Уругваем, у якім Месі забіў два мячы, а аргенцінцы перамаглі з лікам 3:0.
Кампанія Pepsi, якая шмат гадоў супрацоўнічае з Месі, запусціла ў сацыяльных сетках кампанію з заклікам прыдумаць прыметнік, які апісвае гульню Месі. Выбраць слова з прапанаваных варыянтаў павінен быў Сабелья, якому больш за ўсё спадабалася слова inmessionante. Слоўнік Santillana, у які ўключылі слова, выпускаецца пры падтрымцы Pepsi.
0
0
0
0
0
0