Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі продажаў аўтамабіляў у 2012 годзе.

Летась было прададзена 20 648 новых аўто.
Гэта на 27% больш, чым пазалетась.
На першым месцы сярод марак аказалася Lada (2951 аўто).
Расійскі вытворца апярэдзіў нямецкі Volkswagen (2586), які лідзіраваў у 2011 годзе. На трэцім месцы застаўся французскі Renault (2067).

На наступных пазіцыях GAZ (1760), Kia (1334), UAZ (1245), Skoda (1026), Audi (850), Ford (656) і Toyota (577).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?