Судовая калегiя па крымiнальных справах Мiнскага абласнога суда прызнала 24‑гадовага жыхара Барысава вiнаватым у замаху на забойства дзвюх непаўналетнiх дзяўчат, а таксама ў збiваннi i згвалтаваннi 11‑гадовай дзяўчынкi. Абвiнавачваны прыгавораны да 24 гадоў i 10 месяцаў пазбаўлення волi, паведамiлi ў Мiнскiм абласным судзе.

Як вынiкае з матэрыялаў справы, барысаўчанiн, якi два гады таму быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волi за разбой з прымяненнем гвалтоўных дзеянняў, быў выпушчаны на волю на асобых умовах у сувязi з амнiстыяй. 1 жнiўня 2006 года на ўчастку аўтадарогi Барысаў—Касцюкi, непадалёк ад вёскi Дудзiнка, малады чалавек нанёс цяжкiя цялесныя пашкоджаннi дзвюм непаўналетнiм дзяўчынам, якiя накiроўвалiся з Барысава ў дзiцячы лагер «Будаўнiк». Паводле матэрыялаў следства, пасля фразы «Прывiтанне, дзяўчаткi!» зламыснiк дастаў складны нож i без якой‑небудзь вiдавочнай прычыны нанёс некалькi раненняў адной з дзяўчат. Пасля ён накiнуўся на яе сяброўку, нанёс ёй некалькi ўдараў нажом у жывот, грудзi i шыю. Абедзве пацярпелыя засталiся жывымi дзякуючы таму, што нападаўшага спужаў аўтамабiль, якi праязджаў па дарозе. Праваахоўным органам не ўдалося аператыўна затрымаць злачынцу, i ў лiстападзе 2006 года ён учыняе новае злачынства. Паблiзу вёскi Дворышча Крупскага раёна Мiнскай вобласцi ў лясным масiве, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, ён збiў i згвалтаваў 11‑гадовую дзяўчынку. На наступны дзень злачынца быў затрыманы.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0