Паводле словаў галоўнага архітэктара РУП «Інстытут „Белдзяржпраект“» Анатоля Шабаліна, «беларускія кварталы» ў асноўным будуць нацэленыя на жыллё
— Мы хацелі, каб «беларускі квартал» вылучаўся нестандартнасцю, у прыватнасці, мы глядзім, каб забудова была сілуэтная, са светлавым рашэннем, каб не была падобная да звычайнай забудовы панэльных будынкаў, — сказаў Анатоль Шабалін.
— Нашы спецыялісты ў 2012 годзе неаднаразова выязджалі ў розныя рэгіёны Расіі. У прыватнасці былі паездкі з запрашэннем будаваць вялікія жылыя раёны ў Вялікім Ноўгарадзе, Калінінградскай, Новасібірскай і Ленінградскай абласцях, Падмаскоўі,
— Аналіз кан’юнктуры рынкаў, у прыватнасці, прылеглых да Беларусі абласцей Расійскай федэрацыі, напрыклад, Смаленскай, паказаў, што Віцебскі ДСК можа не толькі канкураваць, але і выступаць манапалістам на расійскім рынку, — сказаў начальнік упраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксей Шыла.
Нагадаем, што сёння Мінбудархітэктуры распрацоўвае комплексную стратэгію замежнаэканамічнай дзейнасці будаўнічай галіны. Яна ўключае комплекс захадаў стратэгічнага характару, які можна разбіць на блокі: дыверсіфікацыя замежных рынкаў, арганізацыйныя мерапрыемствы, стварэнне