У судзе Фрунзенскага раёна Мінска, дзе разглядаецца справа Андрэя Забабуры, які на аўтамабілі «Поршэ-Каен» збіў вечарам 13 лістапада ля школы № 23 на смерць 3-га класніка Улада Грудзьева, выслухалі сведку Фаміну.

Яна прывезла знаёмага на бацькоўскі сход. Чакала ў аўтамабілі «БМВ». Размаўляла па тэлефоне і бачыла, што едзе чорны аўтамабіль, ехаў не хутка, раптам імгненна спыніўся. Выйшаў кіроўца, і я пачула крык мужчынскі. Дзеці да таго бясконца бегалі сюды-туды цераз дарогу, і я падумала, што кіроўца на іх лаецца, што яны бегалі цераз дарогу. Але потым я пачула плач, выйшла з аўтамабіля і пайшла да школы бліжэй. Убачыла, што хлопчык ляжыць на тратуары. Кіроўца стаяў побач і крычаў «Чаму?! Як?!" У яго быў шок.

«Сам наезд на дзіцёнка я не бачыла. Не бачыла, каб хлопчык выскачыў і яго ўдарыла.

Там было цёмна. Калі ўсё здарылася і я пайшла да месца здарэння, то ішла зусім навобмацак — настолькі там было цёмна. Я ўключыла ліхтарык. Я яшчэ сядзела і думала, што, здаецца, бацькоўскі сход, але чаму не ўключана святло каля школы?! Дзеці лёталі сюды-туды, і было цёмна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?