Перакладчыкам выступіў бацька пісьменніка і палітыка, паэт і журналіст Канстанцін Севярынец.
Канстанцін Паўлавіч зазначыў, што ідэя перакладу нарадзілася ў яго з размоваў у сеціве з былымі адакласнікамі, якія цяпер апынуліся ў розных краінах былога Савецкага Саюза. Перакладаючы «Люблю Беларусь» для іх, а таксама для розных выданняў, ён вырашыў перакласці ўсё.

«Задача перакладу, — кажа Павал Севярынец, — адкрыць Расеі тую Беларусь, якой яна ва ўпор не заўважае.

Глыбокую. Сусветна значную. Сутнасна хрысціянскую. Беларусь, якая тысячу гадоў ператварала саму Расею.

«Люблю Беларусь» па-расейску прызначаная па-першае, для тых, хто не разумее беларускай мовы (і ў Расеі, і ў Беларусі); па-другое, для масквічоў і піцерцаў, якія ўпадабалі адпачываць у Беларусі, і, па-трэцяе, як падручнік-шпаргалка для ўдзельнікаў тэлевізійнага шоу «Я люблю Беларусь».

Чытаць кнігу можна на асабістым сайце Паўла Севярынца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?