14–15 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе пройдзе фестываль
14 прафесійных скульптараў на вачах у шырокай публікі будуць вырабляць снежныя і лядовыя скульптуры на тэму «Казачны сад».Гэта будуць героі і фрагменты з казак, якія застануцца ў Батанічным садзе да канца лютага, а магчыма, і даўжэй, калі прыход вясны будзе познім. Лядовыя скульптуры будуць выстаўлены ў садзе ўпершыню.
16 лютага пройдзе ўрачыстая прэзентацыя скульптур. У гэты дзень у Батанічным садзе будзе арганізаваныЖадаючыя змогуць пакатацца на квадрацыклах, поні і конях, на паветраным шары.гала-канцэрт з удзелам гурту J Морс,фаер-шоу . Таксама будуць працаваць аніматары і атракцыёны.
16 лютага таксама будуць вызначаны найлепшыя скульптуры. У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтнага журы іх аўтары будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі, у ліку якіх смартфоны, бытавая тэхніка, абанементы на бясплатнае наведванне Батанічнага саду. Усе жадаючыя змогуць прагаласаваць за ўпадабаную кампазіцыю ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».