У УДФР КДК Брэсцкай вобласці падлічылі кошт кантрабанднага тавару, знятага з затрыманай у Маларыцкім раёне Audi А6, -- 3,127 млрд рублёў.

Гэта самая буйная партыя кантрабанднага тавару выяўленая брэсцкімі памежнікамі ў 2013 годзе.

Audi А6 без рэгістрацыйных нумароў, набітую таварам, брэсцкія памежнікі з супрацоўнікамі УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама і спецпадраздзялення ОСВ ДПС "Буг" затрымалі 10 лютага каля 23.00 у вёсцы Дубок Маларыцкага раёна.

Да свайго ваяжу кіроўца Audi -- 26 гадовы непрацуючы жыхар Маларыцкага раёна -- падрыхтаваўся грунтоўна: абраў цёмны час сутак, зняў з машыны рэгістрацыйныя нумары, экіпаваў яе шыпаванымі шынамі і шторкамі на вокнах. Аднак даставіць кантрабанду да месца прызначэння яму не ўдалося.

Агулам з аўтамабіля вынялі больш за 20 каробак дарагой электратэхнікі Apple і іншых заходніх фірмаў, сярод якіх была і партыя жаночай бялізны.
Увесь тавар перадалі ва УДФР КДК Брэсцкай вобласці.
Падставай для канфіскацыі тавару з'явілася адсутнасць у кіроўцы адпаведных дакументаў. Сам ён растлумачыў, што тавар яму не належыць і што ён узяўся даставіць яго за ўзнагароджанне.
У памежнікаў ёсць падставы меркаваць, што гэты тавар у Беларусь быў ўвезены з Украіны ў абыход пунктаў пропуску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?