Год таму кожны пяты беларус, па падліках Міністэрства сувязі, карыстаўся мабільным інтэрнэтам. Леташні рост папулярнасці смартфонаў зрабіў гэтую лічбу яшчэ большай. Таму пытанне, да якога з аператараў мабільнай сувязі падключыцца, актуальнае для многіх беларусаў.

Інтэрнэт — адзін з нямногіх сэрвісаў, які з часоў дэвальвацыі падаражэў нязначна.
Істотным быў хіба што толькі рост цэн у сувязі з уключэннем у тарыф 20%-га падатку.

Cамымі папулярнымі застаюцца «пакетныя» прапановы, калі абанент загадзя аплачвае патрэбную колькасць мегабайтаў. У якога з аператараў пакеты самыя танныя? Параўнанне прыведзена ў табліцы. Насупраць кожнага з пакетаў прыведзеная цана, якую давядзецца заплаціць кожнаму з аператараў. Напрыклад, вам патрэбна менавіта 750 мегабайтаў. У Velcom столькі трафіка каля 37 тысяч рублёў. У астатніх аператараў менавіта такі пакет не прадаецца, таму ўсё адно прыйдзецца купляць 1000 мегабайтаў, хоць гэта і крыху даражэй. Дарэчы, некаторыя аператары размяжоўваюць інтэрнэт «для тэлефона» (дадатковая паслуга да пэўнага тарыфнага плана), інтэрнэт «для камп’ютара» (асобная сім-картка, каб уставіць у мадэм).

Аднак у любым выпадку ў параўнанні з мінулымі гадамі, калі відавочнага лідара не было бачна, турэцкі аператар Life:) заціснуў канкурэнтаў. Velcom апярэджвае астатніх толькі на малых аб’ёмах трафіка.

Не забудзьце загадзя праверыць, ці будзе добра працаваць у вашым доме ці на вашай працы хуткасны інтэрнэт ад канкрэтнага мабільнага аператара. Белыя плямы ў кожнай з кампаній ёсць і ў глухіх вёсках на Палессі, і ў спальных раёнах Мінска.

Безлімітны інтэрнэт

Life:)

1) Хуткасць — 128 Кб/с, месячны ліміт — 10 Гб. Пры яго дасягненні хуткасць — 64 Кб/с. Цана за месяц — 82 800.

2) Хуткасць — 512 Кб/с, месячны ліміт — 30 Гб. Пры яго дасягненні хуткасць — 64 Кб/с. Цана за месяц — 118 800.

3) Хуткасць — 1024 Кб/с, месячны ліміт — 45 Гб. Пры яго дасягненні хуткасць — 64 Кб/с. Цана за месяц — 154 800.

4) Хуткасць — неабмежаваная, месячны ліміт — 30 Гб. Пры яго дасягненні хуткасць — 64 Кб/с. Цана за месяц — 190 800.

МТС

1) Хуткасць — 2 Мб/с. Штодзённы ліміт — 1 Гб. Пры яго дасягненні хуткасць — 128 Кб/с да канца дня. Цана за месяц — 180 000.

2) Хуткасць — 2 Мб/с. Штодзённы ліміт — 250 Мб. Пры яго дасягненні хуткасць — 128 Кб/с да канца дня. Цана за месяц — 96 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?