Прэмія ўручаецца ў намінацыях: лепшая паэзія, проза, дэбют году, а таксама — «За ўклад у развіццё беларускай літаратуры».
Кароткі спіс сёлетніх намінантаў будзе абвешчаны 18 лютага. Пераможцаў абярэ рэдакцыя часопіса. Але чытачы змогуць узяць удзел у «віктарыне», якая пачнецца 18 лютага. Той, хто першым правільна ўгадае пераможцаў, атрымае падарунак.