Яны патлумачылі гэтае рашэнне мерамі перасцярогі пасля таго, як стала вядома аб інцыдэнце ў машынным зале чацвёртага энергаблока.

Нагадаем, у аўторак там адбылося разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху. Плошча абвалу склала каля 600 квадратных метраў. У прэс-службе Чарнобыльскай АЭС заявілі, што зменаў радыяцыйнай сітуацыі не адбылося, ніхто не пацярпеў.

Французскімі кампаніямі былі эвакуяваныя каля 80 супрацоўнікаў, якія працавалі над будаўніцтвам знешняга контура новага саркафагу над аварыйным блокам станцыі.

Тым часам персанал на АЭС працуе ў штатным рэжыме, ніякіх надзвычайных мераў не прымаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?