Пра гэта паведаміў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Месяц таму Мінюст прыпыніў рэгістрацыю арганізацыі ў сувязі з патрабаваннем даць дадатковыя дакументы, у прыватнасці паперы, на якіх фіксавалася рэгістрацыя удзельнікаў з’езда, а таксама дамовы аб арэндзе памяшкання для правядзення з’езда. У аргкамітэце аб’яднання палічылі, што перадача гэтых дакументаў у міністэрства не прадугледжана заканадаўствам, а таму не сталі выконваць гэтае патрабаванне.

Нагадаем, устаноўчы з’езд арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» прайшоў у Мінску 3 лістапада. На ім прысутнічалі 60 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Паводле статуту, МХД з’яўляецца рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб’яднаннем, які яднае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў. МХД з’яўляецца свецкім і нерэлігійнымі аб’яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?