Французскія будаўнічыя кампаніі Vinci і Bouygues эвакуявалі свой персанал з Чарнобыля пасля абвалу даху ў машыннай зале Чарнобыльскай АЭС. Яны тлумачаць гэта мерамі перасцярогі, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на Agence France-Presse.

У аўторак у машыннай зале чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай АЭС адбылося частковае разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху. Плошча абрушэння склала каля 600 квадратных метраў. У прэс-службе электрастанцыі заявілі, што ў выніку абвалу ніхто не пацярпеў і змены радыяцыйнай абстаноўкі на пляцоўцы электрастанцыі і ў зоне адчужэння няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?