Самалёт з Адэсы здзейсніў аварыйную пасадку пад украінскім Данецкам, пасля чаго загарэўся.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях, чатыры чалавекі загінулі, лёс яшчэ аднаго чалавека, сцюардэсы, застаецца невядомым.

Усяго на борце знаходзілася 45 чалавек. Паведамляецца, што гэта былі заўзятары, якія ляцелі чартарам на матч Лігі чэмпіёнаў «Шахцёр» Данецк — «Барусія» Дортмунд.

Па сведчанні відавочцаў, у аэрапорце Данецка ўвечары моцны туман.

Паводле папярэдніх дадзеных, самалёт «Паўднёвых авіяліній» пры ажыццяўленні аварыйнай пасадкі выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, пасля чаго перакуліўся і разламаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?