Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска затрыманы раней неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў42-гадовы мінчанін.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у дзіцячы садок па вуліцы Якубава мужчына зайшоў пад прычынай вырашэння пытання аб уладкаванні дзіцяці і адразу ж накіраваўся да загадчыцы. Падчас размовы ён увайшоў у давер да кіраўніка ўстановы, дачакаўся сітуацыі, калі дамская сумачка з кашальком застанецца без нагляду, схапіў здабычу і паспяшаўся ўцячы. Аднак каля выхаду з садка дзіўнага мужчыну з жаночай сумачкай у руках заўважыла адна з выхавальніц. Яна паспрабавала спыніць невядомага, аднак той адштурхнуў жанчыну, выскачыў на вуліцы і ўцёк.
Другі паход у яшчэ адзін дзіцячы садок на гэтай жа вуліцы быў менш удалы. Спроба вынесці тэлевізар зведала фіяска ў сілу вялікага аб’ёму здабычы.
Затрымалі мужчыну падчас правядзення