Кэры кажа, што такі адказ патрэбны, каб паказаць Ірану, што міжнародная супольнасць сур’ёзна ставіцца да праблемы распаўсюду ядзернай зброі.

Кэры, выступаючы ў сераду ў Вашынгтоне, не ўдакладніў, якія захады могуць быць зробленыя ў адказ на трэцяе па ліку ядзернае выпрабаванне ў Паўночнай Карэі. Але ён сказаў, што «паколькі гэта недапушчальна ў Паўночнай Карэі», гэта таксама «недапушчальнае» для Ірана.

У адрозненне ад Паўночнай Карэі, Іран адмаўляе любыя спробы стварэння ядзернай зброі. Аднак афіцыйны Тэгеран адхіліў патрабаванні міжнароднай супольнасці спыніць ўзбагачэнне ўрану.

Наступны раўнд перамоваў з нагоды ядзернай праграмы Ірану запланаваны на 26 лютага ў Казахстане.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?